Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Клікуны на любімым поле

Дакументацыйныя здымкі

Сёння дзякуючы фотавыставе "Зязюля - Птушка 2014 году", якую мы забіралі з Алекшыцкай школы, атрымалася  на любімым клікунамі (Cygnus cygnus) поле па кукурузе сфатаграфаваць лебедзя з кальцом.

Атрымалася так, што па дарозе ў школу лебедзяў было 27 (верхні здымак можна павялічыць, клікаючы на ім), а калі вярталіся праз хвілін 20 - стала на аднаго больш. І тут я ўбачыў у навічка кальцо на шыі! На жаль, з-за моцнага ветру (а, магчыма, і хвалявання), здымкі атрымаліся толькі слабыя дакументацыйныя: 

Я вырашыў выйсці з машыны і прачытаць кальцо ў трубу, але тут тры лебедзя разам з акальцаваным падняліся ў паветра і паляцелі далёка ў бок Польшчы.

Іх пошукі па Бераставіцкаму раёну і вяртанне да поля вынікаў не далі. Пасля двух гадзін нашай адсутнасці лебедзяў на поле стала яшчэ менш.

11-01-2015, Бераставіцкі раён, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Паводле польскіх калег, гэта не польская птушка - ў клікуноў з Польшчы жоўтыя з чорнымі надпісамі кольцы.

Застаецца Літва або Латвія - пачакаем адказу ад тамтэйшых калег.

Шкада, што лічбу або літару перад С закрылі пёры і яе зусім не бачна...

Хутчэй за ўсё літоўскі клікун 7С40, акальцаваны ў 2009 годзе. Але версія яшчэ не канчатковая - не вельмі добра праглядаецца першая лічба.