Жывыя сажалкі

    Разам з рэдкай сонечнай пагодай мы вырашылі наведаць ачышчальныя сажалкі Азота ля Беражан. Калужыны і самыя маленькія люстра вады былі пада льдом, вялкія - не замёрзлі зусім. Актыўна пераляталі, ціўкаючы, вялікія сініцы, на дрэвах і пад імі сядзелі звычайныястрынаткі і 2 сарокі. Мы памалу набліжаліся з двума трубамі і сабачкам да самых галоўных вадаёмаў, з якіх даносіліся краканьне і плёскат шматлікіх качак.

     І тут адбылося першае з самага сьмешнага пад час бёдуотчу. На нас з прыемным гукам ад моцных узмахаў крыламі наляталі лебедзі-шыпуны (5 дарослых і 2 маладыя птушкі). Наш Браўн не раздумваючы бросілся па дамбе за імі. Аднак лебедзі не ведаючы пра яго намеры папаляваць на іх, развярнуліся і паляцелі бліжэй да Нёмана, дзе потым  і зьніклі.
Шэрыя чаплі – разам з двума вялікімі белымі – зьбіраліся па меры нашага прасоўваньня на адной з дамбаў. Усяго атрымалася налічыць іх 20 асобін. Няўжо і белыя застануцца тут на зімоўку?
    Мы з асьцярожнасьцю падыйшлі да самай вялікай сажалкі, дзе жызьнерадасна і актыўна адбывалася вялікая тусоўка качак-крыжанак – усяго я налічыў каля 500 птушак, аднак новыя ўсё выплывалі і выплывалі з трысьнягу. Даўно я не бачыў столькі качак разам у адным месцы! У бакавой невялікай сажалцы самотна плаваў самец нырка-сівака, якога я ўсё не мог разгледзець з-за яркага сонца, але праз нейкі час ён не вытрымаў майго набліжэньня і адляцеў да іншых качак.
    Я пачаў даганяць сваіх бёдуотчараў, і тут зноў надарылася магчымасьць пасьмяяцца: лебедзі надляталі на далёкую сажалку і Браўн зноў пагнаўся за імі па дамбе. Цікава, што яго хуткасьць была роўнай палёту лебедзяў, і ён бег-ляцеў пад імі, але на самым пры канцы адстаў. Двзьве дарослых птушкі прывадніліся, і Браўн пачаў сур’ёзна брахаць на іх, пратэстуючы супраць такога хуткага заканчэньня гульні.
Качак нехта падняў у паветра, дзе яны перамяшчаліся хмаркамі рознай шчыльнасьці.
Аднак нам ужо быў час вяртацца да машыны, дзе чакалі бутэрброды і гарачая гарбата.

На здымках: лебедзі-шыпуны шэрыя чаплі без і з вялікай белай

качкі ў паветры Лебедзь-шыпун у тумане  звычайная чачотка
 Каля машыны нас ужо чакала каля 10 звычайных чачотак, якія таксама абедалі на высокіх асьлінніках. Вось і першыя зімовыя госці. Але не апошнія…

У гэтую ж суботу, 14.11, Мікалай Гулінскі і Жорж Гулеўскі адзначылі на Перасельцах у шырокай асушанай пойме невялікай раки самку палявога луня й зграйку з 20-25 кнігавак.
 

Фотаздымкі

Каментары