Дзіўная каўка

Ў мінулую пятніцу, вяртаючыся да хаты, ў цэнтры Горадні  сустрэў дзіўную каўку – дзюба ў яе была надта кароткаю, прычым паддзюб’е было нават карацейшае за кароткае наддзюб’е. Хаця ўжо пачало цямнець, схадзіў за фоцікам – каўка падпусьціла м на 6, але гэтага не хапіла для ўспышкі. Так што атрымалася цемнавата, але дзіўная дзюба добра бачная. Пасьля майго набліжэньня птушка нехаця пераляцела на бліжэйшае дрэва, а потым і зусім адляцела.

Фотаздымкі

Каментары

Не зьвярнуць на яе ўвагу было не магчыма - так гэтая 'таўстадзюбаўская дзюба' дзіўна выглядала ў каўкі. Таму падобныя і ў іншых месцах, я думаю, не засталіся б без увагі.