Ахвяра будаўніцтва?

Выгульваючы свайго сабачку, спалохалі дзьвюх шэрых варон, якія вельмі пасьпешліва нешта дзюбалі недалёка ад “Старога” маста праз Нёман. Як аказалася, птушкі ўжо зрабілі дзьве дзіркі ў баку тхара. Ці здох ён ад старасьці, ці ад стрэсу ад навакольнага інтэнсіўнага будаўніцтва ў самым цэнтры Горадні (пойму вакол маста абкладваюць бардзюрамі і пліткай, насыпаючы друз нават на водныя расьліны…), застанецца невядомым.

Я ж вярнуўся за фоцікам і вырашыў удакументаваць такі незвычайны факт.
Фотаздымкі

Каментары

 По мне, так по деревням его  хватает.

 Соседи жалуются, спасу нет, регулярно у них курятники чистит.

 А в прошлом году я его лично из капкана доставал. В свининец влез.

 Так что на счет красной книги это вы погарячились . . . .

2Pandion

Дык і кажуць жа - з натуральных біятопаў яго выцесьніла ам.норка!

А калі верыць вясковым жыхарам, дык у іх курэй не толькі тхары, але і "каршуны" цягаюць. Хаця я больш чым упэўнены, што яны наўрацьці хаця б аднаго каршуна бачылі ў сваім жыцьці.

 Ну на конт "каршуноў" дык гэта ўжо даўно вядомы факт што кожную драпежную птушку вясковыя жыхары называюць альбо коршунам альбо шулякай . . 

 а наконт гэтага звера дык я сам дакладна ведаю пра ягоныя справы. У маім мразільніке дагэтуль адзін такі ляжыць, трэба занесці як небудзь на кафедру, ДЗямянчыку аддаць, ен такія рэчы любіць . . . 

 што тычыцца натуральных біятопаў, таксама здаецца досыць часта трапляецца. Прынамсі часцей чым тая ж самая амерыканская норка . . . 

Pandion, перадай лепш доктару Сідаровічу ў Менск - будзе больш карысьці...

Ты калі напішаш пра сваю сутрэчу з 70 арланамі - чакаем другі тыдзень!

 а я доктару ужо гарнастая ў мінулым годзе перадаў, і ў вогуле трэба падымаць рэгіянальную навуку . . . )))

 а наконт арланаў, ну што там цікавага, у мяне нават фотаздымка добрага няма . . . .

Ну-ну... Гэта як раз той, хто ў Берасьці навуку падымае:)

Дык напісаў бы і без добрага здымку з тым што ёсьць! (ці без іх) Такое ў нас мала хто бачыў! Давай - не лянуйся!

народ, не надо переходить на персональную критику на общедоступном форуме, подчистите свои посты плиз. Я думаю, что проделки каменной куницы списывают тоже на хоря. Последние 12 лет не видел хоря ни живым ни мертвым под Минском ни разу, хотя до этого попадались. Региональный аспект тоже много значит наверняка, тем более что Вадзим С. работает в основном по Налибокской и Поозерью.