Рэальная гісторыя ў карцінках.
Сёння вадзіў уздоўж Нёмана 2 групы студэнтаў на практыцы па заалогіі хрыбетных. Для першай групы ў вусце Ласасянкі знайшоў самку вялікага савука (Mergus merganser) з 8 малымі, якія мірна спалі на пясчанай касе (першы здымак).
Праз нейкі час у касы выйшаў лавіць рыбу рыбак і сямейства перабралася больш у левы ад мяне бок, дзе размясцілася на камянях (другі здымак, зроблены прыкладна праз паўгадзіны) недалёка ад берага:
Прыкладна праз 3 гадзіны прывёў на гэтае месца другую групу студэнтаў, савукі спалі на асобных камнях: мама на адным, усе 8 малых - на суседнім. Раптам усе качкі паўскаквалі ў ваду - у некалькіх метрах ад іх выйшлі да вады 2 сабакі. Самка з малымі вырашала адплыць ад іх далей:
"Правільна робіць!" - падумаў я, здымаючы іх і тут убачыў, што самка ... развярнулася і плыве ў бок сабак!
Птушаняты таксама паступова развярнуліся, і не ламаючы шыхт паплылі за ёй!
Сям'я савукоў паступова набліжалася і сабакі прымалі ўсё менш зацікаўлены ў нападзе выгляд:
Усё скончылася цалкавітым посьпехам бястрашнай самкі! А цяпер паглядзіце на яе чуб троху бліжэй! Амаль увесь час пасля развароту да сабак яна трымала яго ў такім вось стане!
рака Нёман, Гарадзеншчына. 07-07-2015
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 08.07.2015 - 10:11
Выхоўвае мужнасць і вытрымку
Выхоўвае мужнасць і вытрымку ў моладзі)
svetlana vranova - 08.07.2015 - 13:44
In reply to Выхоўвае мужнасць і вытрымку by Apus
Dzimu, a ci heta nie
Dzimu, a ci heta nie zrabiŭ viecier (hety čub)? Kali pahliadzieć na travu vakol, to zdaiecca, što menavita u hetym kirunku dźmuŭ.
Harrier - 08.07.2015 - 21:55
In reply to Dzimu, a ci heta nie by svetlana vranova
Тут дзве асобныя цікавыя
AV - 09.07.2015 - 11:32
сама падняла
сама падняла
Harrier - 09.07.2015 - 15:32
In reply to сама падняла by AV
Што сама падняла чуб у мяне
Andrzej - 09.07.2015 - 15:41
In reply to сама падняла by AV
По-моему все намного проще.
По-моему все намного проще. На снимках видно, что дует сильный ветер. Плыть против ветра сложно, а к тому же на месте, куда бы они в итоге приплыли, стояли Вы со своими студентами. Вот и выбрала из двух зол (собкаи или орнитологи) меньшее -- собак. А чуб от ветра.
Harrier - 09.07.2015 - 18:00
In reply to По-моему все намного проще. by Andrzej
Нічога "простага" не было. Мы
Harrier - 09.07.2015 - 18:03
In reply to Нічога "простага" не было. Мы by Harrier
Дарэчы, паглядзіце чацвёрты