За два мінулых тыдня зімовага надвор’я Мікалай Гулінскі зрабіў некалькі цікавых здымкаў з не вельмі звычайнымі птушкамі.
На першым незвычайна афарбаваны асобнік качкі-лапаноскі, зроблены на сажалках Азота ў Беражанах, потым дзіўнаваты канюх і маладая чайка даволі вялікага памеру не вызначаная да віду – трымалася там і 18.12 і 22.12, калі і былі зробленыя гэтыя здымкі.
Будзем удзячныя за ўсе каментары на конт гэтых птушак, асабліва чайкі і канюха: хто гэта і калі ёсьць меркаваньне, то чаму менавіта гэты а не іншы від.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 23.12.2009 - 23:39
на жаль нічога незвычайнага
на жаль нічога незвычайнага не заўважыў. Вось пад чайкай крохалі плавалі - гэта цікава:) Качка - звычайная крыжанка, самец, з белай плямай на грудзях (у лапаноскі клюв чорны). Канюх - звычайны, што ў ім незвычайнага? Магчыма намінальны падгатунак. Чайка - птушаня серабрыстай. У іх самые цёмныя птушаняты. Глядзіце Муларні:)
Harrier - 24.12.2009 - 00:20
In reply to на жаль нічога незвычайнага by AV
Дзякуй, упэўніцца што ўсё
Дзякуй, упэўніцца што ўсё звычайнае таксама важна. А пра тое, што гэта можа быць крыжанка я і не падумаў...
freelancer - 24.12.2009 - 13:30
In reply to Дзякуй, упэўніцца што ўсё by Harrier
апошняе фота цягне на
апошняе фота цягне на мастацкае ))
Raven - 24.12.2009 - 23:02
Селезня с белым пятном на