Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Будзе новая амяла

амяла і дрозд

Нячаста атрымліваецца ўбачыць, як распаўсюджваецца амяла, але часам шанцуе:

шэры дрозд (Turdus viscivorus), які ў многіх мовах справядліва называецца "амялушнікам" і  неператраўленае насенне амялы белай (Viscum album), якое недзе ніжэй зачэпіцца за галінку і прарасце ў новы кусцік амялы.

Неяк спрабаваў растлумачыць на што падобна такая ліпкая стужка з насеннем дзяўчыне  на прыкладзе  стужкі пістонаў для дзіцячага пісталета. Але яна не ведала што гэта такое :)

06-01-2018, Гарадзеншчына.

Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары