Калі сёньня, пад час позьняга сьняданку я пайшоў на кухню за кіпнем для гарбаты, на нашай сталоўцы дзюбаў сала … дзяцел! З крыкам я пабег за фоцікам, і хутка ўся наша сям’я ўсхвалявана праз жалюзі на кухонным акне разглядала нечаканага візіцёра. Я вырашыў рассунуць жалюзі, каб зрабіць фільмік, але дзяцел не спаў – праз секунду ён не вытрымаў цяжкай долі кіназоркі і сарваўся, яскрава-чырвоным падхосьцем палохаючы чакаючых у чарзе па сала сініц і вераб’ёў, і адляцеў.
Гэта першы візіт вялікага дзятла на нашай сталоўцы за 5 год, таму ён стаў сапраўды прыемным і нечаканым навагоднім сюрпрызам.
А ўчора Алена пасьпела адзначыць пад сталоўкай звычайнага шпака! Ён разам з вераб’ямі абодвух відаў разглядаўся – чым яны так занятыя і што там выбіраюць. Але семкі падсонечніка яго не зацікавілі, і ён адляцеў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Peregrinus - 03.01.2010 - 19:25
Сегодня во время коротенькой
AV - 03.01.2010 - 20:08
In reply to Сегодня во время коротенькой by Peregrinus
круто:)
круто:)
Harrier - 03.01.2010 - 21:15
In reply to круто:) by AV
Такую цешчу варта наведваць
Такую цешчу варта наведваць часьцей:)