Ледзьве даехалі па адной з дзьвюх каляінаў да шлюза праз Лазоўку, якая на дзіва пры такім марозе (-18С) не замёрзла цалкам.Вільготнасьць была занадта вялікая, каб доўга можна было вытрымаць на такім марозе. Таму за поўгадзіны з трох розных абсэрвацыйных пунктаў уздоўж дарогі былі заўважаныя толькі крумкачы.
Я лічыў іх, пералятаючых па-аднаму і групкамі, седзячых на амаль зніклых пад сьнегам кратавінах і толькі іх крыкі: “кра-кра-кра-КРО!” разносіліся над засьнежанай поймай. Мой сьпіс пераваліў ужо за 25 гэтых прыгожых чорных птушак, як раптам пад самым лесам я заўважыў нейкую мітусьню: прыкладна з паўтары сотні гэтых птушак падскоквалі і перабягалі амаль у адным месцы. Што яны там дзяўблі было не бачна – можа браканьеры выкінулі вантробы сваёй ахвяры, а можа здохла якое цяля з паблізкай фермы? Нават на павелічэньні х50 разгледзець дэталі было не магчыма. Іншыя ж птушкі, акрамя адной шэрай вароны, некуды прапалі.
Такім чынам удвух мы адзначылі: каля 175 крумкачоў і 1 шэрую варону. На гэтым нашыя першыя зімовыя ўлікі былі завершаныя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
freelancer - 04.01.2010 - 19:53
та, цудоўная крумкачыная
та, цудоўная крумкачыная вандроўка... ))
Oh-Voegel - 05.01.2010 - 22:33
In reply to та, цудоўная крумкачыная by freelancer
175 воронов- очень
175 воронов- очень впечатляет. фотка первая интересная, как из какой-то сказки. интересно что же их там собрало?
Harrier - 05.01.2010 - 23:46
In reply to 175 воронов- очень by Oh-Voegel
Першая фотка зроблена праз
Першая фотка зроблена праз трубу. Лес там і сапраўды выглядаў супер, асабліва сосны высокія на горцы трошкі левее. Што там сабрала крумкачоў напэўна не атрымаецца даведацца...