Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Будзе новае гняздо

Ці можа быць так, што тое, што ўжо не патрэбнае адным, з задавальненнем выкарыстоўваюць іншыя?

Ды ў прыродзе з вядомымі ўсім ланцугамі харчавання толькі так і бывае. Але не толькі харчавацца можна тым, што ўжо адмерла.

Учора я назіраў рытуалізаваныя бойкі палявых вераб'ёў (Passer montanus) за права другі раз у сезоне загнездаваць, а сёння на тым жа месцы  самцы дамовых вераб'ёў (P. domesticus)  збіралі вакол качароў крыжанак вылінялае пер'е апошніх. Зразумела, што яно не прападзе і будзе выдатнай высцілкай у новых гнёздах вераб'ёў.

01-06-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары