Дождж - не дождж, а птушкам трэба нешта есці. Ды яшчэі сваіх птушанят карміць. Таму яны нават у моцны лівень прабуюць паляваць,тым больш, калі для гэтага не трэба лятаць, а можна прабегчы па мокрай скошанай траве.
Гэты малы арлец (Aquila (Clanga) pomarina) - ці гібрыд з вялікім арляцом (з-за цёмных вачэй, якія ў малых арляцоў павінны быць светлыя) часам нагадваў чорнага грыфа - так намокла яго пер'е на галаве, што ніжэй распушанае нагадвала каўнер.
пойма Верацейкі, Бераставіччына, 06-06-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 07.06.2019 - 09:53
Интересно получилось! А…
Интересно получилось! А насколько близко удалось подойти, или это из засидки?
Harrier - 07.06.2019 - 17:24
In reply to Интересно получилось! А… by arktous
Дзякуй! Гэта з машыны - пад…
Дзякуй! Гэта з машыны - пад'ехалі па полю і не адразу метраў на 30 - бліжэй і не трэба для фотак.
А відэа - гэта калі ўжо пазней пераляцеў, метраў з 60-ці.