У апошнія дні выляцелі са сваіх норак і ластаўкі-зямлянкі (Riparia riparia). Маладыя птушкі пачалі разлятацца з калоніі пад т.зв. старым замкам і вось адна з іх даляцела да любімай прысады маладых вясковых ластавак (Hirundo rustica) на прычале.
Як гэта не дзіўна, нашмат меншая памерамі ластаўка-зямлянка не баялася агрэсіўных нападаў маладых вясковых ластавак, і хаця праз нейкі час пасля безпаспяховага першага пераляцела на нtкалькі сантыметраў, пасля другога і трэцяга не пасунулася нават на сантыметр і адляцела толькі праз хвілін 5, калі палічыла патрэбным.
05-07-2019, Нёман у Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 06.07.2019 - 22:37
Цікавая сітуацыя! Такой…
Цікавая сітуацыя! Такой вытрымцы можна пазайдросціць!
Harrier - 06.07.2019 - 22:56
In reply to Цікавая сітуацыя! Такой… by Apus
Так, невядома толькі…
Так, невядома толькі вытрымка з-за невялікага ўзросту і недасведчанасці ці сапраўды храбрая зямлянка трапілася)