Маладыя шэрыя вароны хутка вучацца самастойнаму жыццю. Бо калі не вучацца, то хутчэй за ўсё нават летам, калі разнастайная ежа даступная паўсюль, можна не выжыць.
Але акрамя таго, што ежу трэба знайсці, яе трэба яшчэі (умець) з'есці. Пра адзін з прыкладаў - з сухім хлебам - я ўжо пісаў і паказваў яго раней:
Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем
Але лагічна было ўбачыць, што размачваць можна не толькі хлеб. І нават маладыя шэрыя вароны (ужо) гэтаму навучыліся:
https://youtu.be/fQMIZyeAwGs
Так што спосабы здабыць сабе смачную і здаровую ежу абмяжоўваюцца цяпер толькі яе памерамі, а не станам:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 23.07.2019 - 14:44
I kolki brudu zjesc! …
I kolki brudu zjesc!
Ciašusia, što chutka znou budu mahčy ich nazirac :-)