Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Незвычайная секунда з жыцця малога грычуна і страказы

Незвычайнае навокал нас у прыродзе адбываецца пастаянна, але адна справа ўмець заўважыць гэта, а іншая - не толькі апынуцца ў патрэбны час і ў патрэбным месцы, а яшчэ і зняць усё гэта так, каб паказаць іншым. І таму мне сапраўды ПАШАНЦАВАЛА з усім гэтым.

Малыя грычуны (Lanius collurio) вывяліся недзе на агароджанай тэрыторыі былога Гарадзенскага бровара не так даўно. Яны, як і ўсе маладыя птушкі, вучацца як жыць самастойна. Стракозы таксама бываюць маладымі і недасведчанымі ці памыляюцца па іншай прычыне.

Я заўважыў маладога малога грычуна, падыйшоў да яго на адлегласць метраў у 15 і стаў здымаць ў рэжыме 7 кадраў у секунду. Што атрымалася зняць з самага пачатку, глядзіце ніжэй.

Калі коратка апісаць падзеі, якія адбыліся за 1 секунду, то Страказа села адпачнуць на дзюбу грычуна, спачатку ён хацеў яе страхнуць, а потым ... з'еў.

Гродна, 02-08-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Адчуў пах дзічыны, і спрацаваў паляўнічы інстынкт ... Чытаў, што птушкі ўсё ж адчуваюць пах. Высветлілася, што ў шэрага гуся і серабрыстай чайкі на нюхальных клетках маюцца вейчыкі, што амаль у дзесяць разоў павялічваюць паверхню, успрымаючую пахі. Магчыма, такія варсінкі ёсць і ў іншых відаў.

Не думаю, што ўсё так складана. Хутчэй за ўсё грычун адчуў дотык страказы ці паветра ад яе крылаў на вось гэтых, вельмі адчувальных да дотыку воласападобных пёрах у аснаванні дзюбы і таму і схапіў яе. Гэтыя пёры бачныя не ва ўсіх ракурсах галавы:

птушка