Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля на Нёмане

Звычайна шэрыя чаплі (Ardea cinerea) з'яўляюцца ў цэнтры Гродна на Нёмане зімой. 

Але сёлета адна з іх, маладая птушка, рыбачыць тут ужо зараз.

І хаця за некалькі хвілін маіх назіранняў за ёй яна змагла злавіць толькі невялікую рыбку (гл. апошні здымак), я ўвесь час - як і чапля - спадзяваўся на большае:

https://youtu.be/-OfudbV8qcg

Цікава, што вялікія чайкі побач з чапляй нават не спрабавалі адабраць яе здабычу - пэўна падазраюць, што ўдар такой дзюбай можа быць вельмі небяспечны.

17-08-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Вельмі добра знята! А рыбка не вельмі вялікая. Яна можа праглынуць ў шмат разоў большую. Як-то раз Святлана Вранава дасылала фота, як чапля праглынула вялікага шчупака. У мяне быў гэты здымак, але цяпер не змог знайсці.