Мы вярталіся з вечаровых назіранняў за зубрамі ўжо амаль у прыцемках. Але крумкачы (Corvus corax), якія расселіся на начлег па розных дрэвах на высечцы, усё роўна вырашылі, што лепш не звязвацца з намі, і пачалі лятаць і перакрыквацца паміж сабой.
Адна з параў села на невысокую сасну, але далекавата для добрага здымка, тым больш з кожнай хвілінай цямнела ўсё больш.
І вось удача! Адзін з крумкачоў сеў бліжэй і нават пакрычаў "на камеру"!
25-08-2019, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 27.08.2019 - 09:41
Nadouha zapomnicca! :-)
Nadouha zapomnicca! :-)
pva - 27.08.2019 - 21:00
Другі здымак - вельмі…
Другі здымак - вельмі прывабны: дзіўны закат і сілуэты дрэў ... Нездарма шляхетны вяльможа Эцьен дэ Силует стварыў свой стыль малюнка - сілуэт!