Без сумненняў, нават змененая пойма і шырэй - даліна Свіслачы, застаецца важным міграцыйным карыдорам для многіх відаў птушак.
Разам з прыкладна тысячай гэтых кнігавак (Vanellus vanellus), на адпачынак на беразе вадасховішча ў в.Карозічы таксама прыпыніліся некалькі баталёнаў і цякуноў, побач з крыкам праляцеў вялікі кулён, а ўжо ў хаце на здымку я знайшоў у палёце і ісландзкага пясочніка.
26-08-2019, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 02.09.2019 - 20:23
У апошні час чыбісаў бачу…
У апошні час чыбісаў бачу вельмі рэдка: толькі вясной - дзесьці 5-6 птушак на лугах. А тут іх цэлая зграя! Міграцыя іх збірае ...
Harrier - 02.09.2019 - 20:58
In reply to У апошні час чыбісаў бачу… by pva
У нас і вясной, і ўвосень…
У нас і вясной, і ўвосень соценныя і нават некалькітысячныя зграі нярэдкасць.
Цяжэй зняць вось так усіх у паветры.