У кастрычніку, калі лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) масава прылятаюць да нас у пошуках свежай шматгадовай травы і азіміны, ёсць адно месца, куды яны злятаюцца штовечар на начлег.
Гэта - падтопленае бабрамі нізіннае балота Грайна, якое некалькі апошніх гадоў уваходзіць у ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач".
Пачынаецца "злёт" клікуноў прыкладна ў пяць вечара і працягваецца да змроку:
Групы і групкі ад асобнай сям'і да 40-50 птушак запар прывадняюцца на балоце.
Само па сабе гэта вельмі прыгожа - лебедзі птушкі немаленькія, і, у адрозненне ад шыпуноў, могуць і любяць гучна крычаць. Тым больш, калі збіраюцца пасля разлукі на ўвесь дзень з іншымі клікунамі.
Зразумела, што на вадзе спаць нашмат бяспечней. І, акрамя гэтага, тут, у адрозненне ад палеткаў, паўсюль вада! І можна нарэшце напіцца ўдосталь, за ўвесь дзень сухамяткі.
Гарадзеншчына, 13-10-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.10.2019 - 10:43
Добрая падборка фатаграфій і…
Добрая падборка фатаграфій і відэа. Цікава, гэта "кальцо" ў аднаго лебедзя на шыі? Акальцавалі шыю, а не лапку ...
Harrier - 16.10.2019 - 10:54
In reply to Добрая падборка фатаграфій і… by pva
Дзякуй! Кальцо ці ашыйнік…
Дзякуй! Кальцо ці ашыйнік аказалася польскае. Яно дубліруецца і на лапе, але на шыі ў вадаплаўных, канешне, лепш бачнае. Яшчэ не пісаў і не даведваўся адкуль гэты лебедзь, можа і дзе недалёка ад нас гнездаваў.