Звычайна драпежныя птушкі ўздоўж дарогі не звяртаюць увагі на машыны, якія праязджаюць побач. Але як толькі прыпынішся, яны адлятаюць на бяспечную адлегласць - і правільна робяць, бо інакш хутка могуць стаць ахвяраў каго-небудзь з нашых паляўнічых-браканьераў.
Але часам бываюць выкл.чэнні з правіла. Гэты канюх-мышалоў (Buteo buteo) яўна пачуў (а можа ўбачыў?) нейкі рух наперадзе і каб зразумець ці зможа ён злавіць адтуль,дзе сядзіць палёўку ці іншую здабычу, яўна выцягнуў шыю і прыпадняўся над зямлёй.
Нічога ў яго ў гэты раз не атрымалася - ён узляцеў і сеў наперадзе, але нікога так і не злавіў Але гэта ў гэты раз.
Пойма Верацейкі ў Ярмоліч, Бераставіччына, 13-10-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.10.2019 - 10:49
Прыгожа! Пастава канюка, як…
Прыгожа! Пастава канюка, як у гордага арла!
Harrier - 16.10.2019 - 10:55
In reply to Прыгожа! Пастава канюка, як… by pva
У мяне дакладна такая ж…
У мяне дакладна такая ж асацыяцыя была!