Маладая рудахвостка-чарнушка спявае ў сваю першую восень і іншыя цуды

Сёлета яшчэ летам пачаў шчыльней прыглядацца і назіраць за рудахвосткамі-чарнушкамі (Phoenicurus ochruros), якія занялі будынкі па былым Гарадзенскім бровары.

Асабліва новага не даведаўся ажно да 12.10, калі адна з маладых чарнушак, якая заняла сабе сталёвыя канструкцыі т. зв. старага маста праз Нёман, раптам ... заспявала (гл. першы здымак)!

Я здымаў яе і некалькі хвілін раней у тым жа "біятопе" маста:

птушка

Па колькасці памёта на шкле пражэктара, гэтае месца пэўна самае любімае у яе: 

птушка

Але час ад часу яна сядала і "вельмі правільна": гэта значыць шэрай верхняй часткай цела на фоне шэрага, а рудым хвосцікам на фоне ржавага жалеззя:

птушка

птушка

А так птушка выглядала на іншым фоне

птушка

і яе уладанні - мост знізу:

птушка

Ні раней, ні пазней я спеву больш там ен чуў.

А дарослы самец, які спяваў з бровара яшчэ 4 лістапада, быў адзначаны мной на бровары і 08.11 - можа зазімуе?

птушка

Каментары