Звычайна гракі (Corvus frugilegus) - асцярожныя птушкі. Яны як бы і не заўважаюць вас побач, але толькі да часу, пакуль вы не зацікавіцеся імі...
Але гэты сам падляцеў да мяне з нечым у дзюбе (жалудамі?), і ў мяне не засталося іншага выйсця як толькі здымаць яго. І аказалася, што здымаць было што:
Куды птушка дзела сваю 'здабычу', я так і не зразумеў - можа праглынула, а можа прыхавала? Грак час ад часу знікаў з вачэй і зноў з'яўляўся.
І вось раптам я ўжо бачу яго з грэцкім арэхам у дзюбе!
Два разы не вельмі ўпэўнена для дарослай птушкі ён спрабаваў арэх адкрыць і пераносіў яго для гэтага ў розныя месцы:
Але нешта йшло не так, і грак вырашыў арэх схавАць:
І схавАў! Але праз хвіліну вярнуўся і перахаваў яго побач, у сантыметрах 20 ад першага месца )))
Гродна, 13-11-2019, аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 14.11.2019 - 17:50
Na pieršym zdymku ariech. A…
Na pieršym zdymku ariech. A na trecim chutčej na žalud vyhliadaie. Ci ty upeunieny, što jon uvies čas trymau adnu i tujuž štuku?
Fajna tabie atrymalasia! :-)
Harrier - 14.11.2019 - 21:57
In reply to Na pieršym zdymku ariech. A… by svetlana vranova
Трымаў розныя, канешне:…
Трымаў розныя, канешне: спачатку жалуды (?), а потым знайшоў арэх, які не змог з'есці і схаваў.
arktous - 14.11.2019 - 23:10
Отлично! А как бы вы прятали…
Отлично! А как бы вы прятали клад?
Harrier - 15.11.2019 - 00:46
In reply to Отлично! А как бы вы прятали… by arktous
Тут заўсёды дылема: трэба…
Тут заўсёды дылема: трэба так схаваць, каб сам знайшоў, а іншыя - не маглі:)