Шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix), які іншыя крумкачовыя, усеядныя птушкі. Але гэта не значыць, што яны ядуць траву,ды яшчэ сухую.
Таму як толькі ўбачыў, як вароны збіраюць і вырываюць сухую траву на беразе Нёмана, растлумачыць іх паводзіны аказался лёгка - птушкі насілі 'здабычу' ва ўжо пабудаванае гняздо.
Цікава, што рабіла гэта пераважна адна з птушак пары, іншая ці то маральна дапамагала ёй, ці кантралявала - ці правільна ідзе працэс збору гнездавога матэрыялу і ці тое, што трэба, збіраецца? )
Хто быў збіральшчыкам, а хто - дапамагаў ,jkmi маральна, не ведаю. Галоўнае, што птушкі разам прыляталі на гняздо і ўкладвалі прынесенае.
03-04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 03.04.2020 - 17:18
Dajcie kameru da hetych…
Dajcie kameru da hetych cudounych ptušak! Dumaju, što bylo b navat bolš cikava, čym z pustalhami, bo varony... jany ž huliajuc, napeuna i maladyja u hniazdzie, i robiac roznyja cikavyja rečy...
Harrier - 03.04.2020 - 17:32
In reply to Dajcie kameru da hetych… by svetlana vranova
Добрая ідэя, але лішняй…
Добрая ідэя, але лішняй камеры для варон, на жаль, няма.
І гняздуюць яны параўнальна хутка і ў сярэдзіне-канцы мая птушаняты ўжо павыпрыгваюць з гнязда.
pva - 03.04.2020 - 18:11
Як і ў людзей у сям'і:…
Як і ў людзей у сям'і: дамінуе і камандуе (у залежнасці ад характару) - ці яна, ці ён ... І больш цяжкую працу выконвае падначалены ... Цікавае назіранне.