Учора снег ішоў зусім несур'ёзны і толькі хвілін 20 за ўвесь дзень, сёння ж сыпаўся хаця і дробны, але усю раніцу. Калі ж пайшоў мокры, то закрыліся нават дзьмухаўцы. Але што рабіць птушкам, якія ўжо прыляцелі? Назад, на месцы зімоўкі, ужо не адляціш - нават хуткім летунам, ластаўкам, якія толькі нядаўна прыляцелі.
Таму і застаецца толькі чакаць пагоды, час ад часу страcаючы мокры снег з сябе - як гэтыя вялікія галубы (Columba palumbus).
15-04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 16.04.2020 - 09:41
Холад і невялікі снег не…
Холад і невялікі снег не страшны зернеядным: знойдуць што паесці, а казуркаядным - ужо складана і небяспечна.
arktous - 16.04.2020 - 19:31
Дремлющий голубь заряжает…
Дремлющий голубь заряжает своим спокойствием. Главное, вовремя отряхнуться, а там и солнце выглянет, и одуванчики раскроются, и трава снова будет вкусной.