Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дамовыя вераб'і: Прыгожым усё гожа!

З росквітам кветак на пладовых дрэвах рэзка павялічылася маскіроўка для палявых і дамовых вераб'ёў (Passer domesticus), якія звычайна хаваюцца паміж галін ад патэнцыйных драпежнікаў.

Гуі- лагоднае ці ажыўленае шчабятанне чуеш, а птушак ў гэтым белым марыве зусім небачна. Але выдатная маскіроўка таксама значыць, што птушкі менш баяцца і падпускаюць зусім блізка. Вось некаторыя вынікі гэтых спробаў знайсці іх сярод кветачак.

Звычайна вераб'і не ядуць пялёсткі, якіх навокал мільёны, таму я быў вельмі здзіўлены, калі ўбачыў самку дамовага вераб'я з поўнай дзюбай белага! Але пры набліжэнні здымкаў аказался, што гэтf зусім не пялёсткі, а падрыхтоўка да гнездавання ці бягучы рамонт гнязда)

04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары