Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лескі-завірушкі: Каханне сярод кветак

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Прыкладна за месяц часу, як лескі-равірушкі (Sylvia curucca) вярнуліся да нас, я зрабіў толькі некалькі добрых кадраў, каб паказаць як яны выглядаюць і як жывуць. Гэтыя птушкі зусім не любяць паказваць сябе, выдатна хаваючыся сярод галін кустоў і дрэваў. Таму на большасці здымкаў або толькі нейкая часкта ад лескі-завірушкі, або яна ззаду - гэта калі я паспеў націснуць на спуск, але леска аказалася нашмат хутчэйшай за мяне і камеру і ўжо адвярнулася)

І вось сёння пашанцавала так, як не мог і марыць! Некалькі гадоў таму мы пасадзілі пад вокнамі 2 куста фарзіцыі, з якіх да сёння 'дажыў' адзін. Але ён вялікі і шырокі і дагэтуль квітнее, хаця хутка пачалі распускацца і лісцікі.

І вось я пачуў нейкі рэзкі і незнаёмы гук за вакном - вызірнуў і... у 1 метры ад мяне, на адной з галінак фарзіцыі адбывалася капуляцыя лесак-завірушак! Я хутчэй схапіў камеру, але яна аказалася без карткі, схапіў картку і паспеў вярнуцца як раз да заканчэння 'працэсу':

https://youtu.be/CpEAGHPjRbY

Такім чынам, сама капуляцыя працягвалася паміж 1і 2 хвілінамі, што параўнальна доўга для вераб'іных птушак, ды і птушак увогуле - звычайна гэта адбываецца за некалькі секунд. Выключэнні вядомыя, але гэта проміскуітэтныя віды - такія, як вяртлявая чаротаўка з яе амаль 45 хвіліннымі (!) капуляцыямі.

Таму часам каб апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, трэба проста застацца дома)

11-05-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

Каментары

Як кажуць: "На паляўнічага і звер бяжыць!" Вось вам пашанцавала ўбачыць адну з тайнаў прыроды...
Вядома, адна з галоўных задач жывёл і раслін у прыродзе - размнажэнне і захаванне свайго вiда i роду ...