У месцы, якое мы праязжаем амаль штотыдзень на працягу году, нечакана і прыемна было сустрэць пры дарозе жаўрука-смецюха (Galerida cristata).
З дарогі ён узляцеў на дах склада і пачаў спяваць!
Хутчэй за ўсё, першы вывадак ужо выляцеў, і таму мае сэнс спяваць на новай гнездавой тэрыторыі.
Цікава, што жаўрук не забывае даволі часта глядзець уверх - каб паблізу не было паветраных драпежнікаў.
Мястэчка Канюхі, Бераставіччына, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 04.06.2020 - 20:52
U mianie tolki…
U mianie tolki sentymentalnyja uspaminy pra hetyja ptuški... U Čechii jany stali z adnych najbolš redkich vidau, a u nas. dzie ja žyvu, ich uvohulie užo niama... A kali ja byla dzicciem, jany byli pausiol...
Pryhožyja fotki!