28 чэрвеня 2020, грунтоўка ад Давыдаўкі да Асаўцоўскіх могілак і возера ўздоўж яе.
Вечар пасля дажджу.
Пайшла глядзець, ці спяваюць дагэтуль дроздавыя чаротаўкі.
З удалага ракурсу біятопчык выглядае нават прыгожа. З няўдалага ракурсу - не... неяк ня так трэба было сюды апранацца пасля дажджу, зноў жа, чаротаўку было вельмі добра чуваць і зусім ня бачна. Тыдзень таму на гэтым жа месцы гэтак жа хаваўся.
(footnote: так, гэта сумнік aka золотарник aka інвазійная пошасьць, яе там многа)
А гэтую было бачна, бо трысьнёг расьце на выспе.
Далей здарылася тыповае "Іду - упс". Спачатку мне нават падалося, што гэта нейкая палка, ці, мо, муляж, але потым "муляж" пакруціў дзюбай. Колькі хвілін чапля-лазянік некуды ўглядалася, потым узнялася і нізенька паляцела над вадой за дальнія кусты.
Вяртаюся.
Там, дзе ў возера ўпадае ручай (а ручай той паўзе літарай "Г" са Шведскай Горкі), трава пакошаная. Увесь травень там ляталі малыя грычуны. Гэтым разам здалёк бачыла самку, а зараз на высокай вярбе сядзеў суворы пухнасьцік.
Вусце ручая - а мо гэта ўжо пачатак возера? - схавалася пад раскай. Па сьцяблінах і галінах амаль ля самай ...вады скакалі звычайныя чаротаўкі. Праўда, збольшага хутка хаваліся за тыя самыя сьцябліны.
Усё яшчэ вяртаюся. На мячэўніку заўважылася нейкае варушэнне і невялікая птушачка... дзьве птушачкі... чатыры птушачкі... адкуль яны вылазяць? Рэмезы; адзін, падобна, дарослы.
"Іду - упс". Дакладней, гэта "стаю - упс". Пашанцавала: паспела зрабіць здымак. Не пашанцавала: стаяў аб'ектыў, да якога я яшчэ не прызвычаілася (ён з колерамі нешта ня тое робіць). Лісіца раптоўна выйшла з высокай травы, некалькі секунд глядзела на мяне, і - толькі хвост мільгануў ды трава хіснулася.
Навакольныя птушкі (а на вербах там нехта сядзеў, сама меней - тры, адна дакладна кралька) на тую лісу не рэагавалі, ва ўсялякім разе, заўважнай мітусьні не было.
...А хто гэта лазіў па вярбе, я і ня ведаю.
Хмызнякі, пухнасцікі і інфернальнае стварэнне
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 30.06.2020 - 12:27
Заўважаеце, што адбываецца…
Заўважаеце, што адбываецца навокал Вас і паспяваеце зрабіць добрыя здымкі.
Прыемна глядзець і чытаць - дзякуй, што падзяліліся.
А на апошнім здымку чаротаўка - хутчэй за ўсё трысняговая або балотная. Знешне яны цяжка адрозніваюцца, лягчэй па песні.
Lighty - 30.06.2020 - 16:39
In reply to Заўважаеце, што адбываецца… by Harrier
Дзякуй! Ну, спявалі гэтым…
Дзякуй!
Ну, спявалі гэтым разам толькі дроздавыя (і цвыркун. І вялікія галубы, хаця, песьняй такое называць... І на сінічай тэрыторыі нехта ціўціўкаў)...