20.02.21, Гомель, наваколле Асаўцоў
Ну што, асліннік, відаць, скончыўся, і ягад на абляпісе ля суседняга возера ўжо не засталося, а снягі ж наўкола нікуды ня дзеліся... То надыйшла чарга інвазійнага інтрадуцэнта, подлага акупанта з прыгожымі жоўтымі кветачкамі - канадскага сумніка, якога тут расце даволі шмат.
Што звычайныя чачоткі яго ядуць, я чытала, а вось гіль з характэрна перапэцканай дзюбай здзівіў.
Кропка назірання
Калі ўсё смачнае з'елі...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 21.02.2021 - 21:48
Дзякуй, вельмі цікавы факт!…
Дзякуй, вельмі цікавы факт! Я колькі дзён таму і самыя марозы таксама бачыў і нават зняў гіля, які спрабаваў "з горя" есці насенне канадзкага сумніка, але праз некалькі секундаў кінуў гэтую справу. Здаецца, так нічога і не з'еў.
Таму можа і самка на Вашым здымку проста выпацкала дзюбу, а нічога не атрымалася ў яе?
Lighty - 21.02.2021 - 23:01
In reply to Дзякуй, вельмі цікавы факт!… by Harrier
Цяжка сказаць - калі…
Цяжка сказаць - калі глядзець фотку ў поўным памеры, то здаецца, што зерне ў дзюбе яна трымае, а ці праглынула, я ня ведаю.
(чачоткі, мяркую, елі - бо вазіліся доўга і кампаніяй)