10.03.2021, Гомель
Насамрэч, гэта не адная й тая жа бурагаловая сініца - іх у гэтых хмызняках многа.
А глядзець за імі было даволі цікава. Спачатку птушка вылятала з хмызоў і садзілася на галіну непадалёк ад "падкармушкі". Пэўны час назірала, потым пералятала на падкармушку, абірала семку і - імклівы кідок або назад у хмызнякі, або на суседнюю галіну. Пасля чаго чуўся даволі выразны стукат, бо семку трэба было пачысціць...
(і, мяркуючы па здымку, семку яна трушчыць на кавалачкі)
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 12.03.2021 - 22:36
Цікавыя моманты. Адразу…
Цікавыя моманты. Адразу бачна, што гэта ежа не для сініц - але мучаюцца, дастаюць, бедныя)
Lighty - 12.03.2021 - 23:26
In reply to Цікавыя моманты. Адразу… by Harrier
Аднак жа, дастаюць даволі…
Аднак жа, дастаюць даволі актыўна)
(а яшчэ мне падалося, што яны таксама спрабавалі есці пупыркі на дрэве)
Harrier - 13.03.2021 - 00:43
In reply to Аднак жа, дастаюць даволі… by Lighty
Можа шукаюць і знаходзяць у…
Можа шукаюць і знаходзяць у іх насякомых-кляшчэй-павучкоў?