13.07.21, Гомель, хмызнякі за Давыдаўкай
Цягам апошняга тыдня малых грычуноў было неяк ...вельмі бачна: як ні прайдуся ўвечары па дарозе да могілак - так двое-трое-чацьвёра і сустрэнуцца. Штопраўда, з фатаздымкамі ня вельмі шанцавала, бо аніяк не атрымлівалася адолець святло. Ці, як вось сёння, адлегласць.
Ілюстрацыйнае, з розніцай у некалькі дзён: самец і самка кагосьці ядуць на адным і тым жа дрэве...
...На кусце (тып "вельмі малая вярба") сядзеў малы грычун і махаў хвастом. І нават ...верагодна, спяваў. Нешта чырыкаў, дык дакладна. Ну, нехта нешта чырыкаў.
За працэсам з куста насупраць (тып "ужо нішто сабе вярба") назірала сарока. Якая ж яна велізарная!
(На жаль, паміж мной і грычуном было колькі метраў зараснікаў, у якія я не палезла, дый увогуле абраць пазіцыю ландшафт ...ня дужа дазваляе)
Праз пэўны час на кусце насупраць намалявалася самка. Самец працягваў спяваць і махаць хвастом, самка круцілася непадалёк, і ўсё гэта вельмі нагадвала заляцанні, то мяркую, яны і былі.
Малыя грычуны: другі заход?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.07.2021 - 10:48
Так. спеў у іх такі: ціхі…
Так. спеў у іх такі: ціхі набор трэлек і іншых гукаў, які можа пачуць толькі зблізку.
Хутчэй за ўсё будзе другое гнездаванне, як Вы правільна заўважылі.
Ну і такое відэа лепш не змяшачць - на жаль, цяжка яго глядзець і ничога новага яно да апісанай сытуацыі не дадае.
Lighty - 14.07.2021 - 11:01
In reply to Так. спеў у іх такі: ціхі… by Harrier
Я тады яго і прыбяру (яно…
Я тады яго і прыбяру (яно больш дзеля гуку было).
игорь александ… - 19.07.2021 - 13:09
интересные снимки.спасибо.а…
интересные снимки.спасибо.а на что снимали?у меня никон кулпикс п510,я знаю как это запросто снимать мелкую птицу...
Lighty - 19.07.2021 - 13:47
In reply to интересные снимки.спасибо.а… by игорь александ…
Olympus OM-D E-M10 у мяне,…
Olympus OM-D E-M10 у мяне, аб'ектыў 75-300.