Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Уначы, відаць, было халодна, бо на першым гняздзе самка шмат часу сядзела з птушанятамі. Але ж раз-пораз мяняла пазіцыю на больш звыклую "выглядаю з нішы". Аднаго разу змена пазіцыі імаверна суправаджалася раптоўным гукам, бо адно з птушанятаў усхапілася і прыняла позу "Я-Вялікае-і-Страшнае-Бойцеся-Мяне-Невядомыя-Паўночныя-Пачвары".

На першым гняздзе сёння таксама было холадна з-за ветру, таму птушаняты стараліся хутка абступаць бацькоў з ежай максімальна хутка і ўсе 5, а не як у мінулыя дні паступова па 1-2. Ну і крык, што яны галодныя, стаяў пастаянна як толькі бацькі былі ў нішы)

Птушаняты спрабуюць разрываць грызуноў і самастойна, але і самец, і самка стараюцца карміць іх (калі даюць рады адабраць здабычу ці яе рэшткі ад малых назад).

птушкі

птушкі

птушкі

 

Сёння холадна - асабліва з-за моцнага ветру і стала яўна бачная праблема забеспячэння ежай ўсіх птушанят на другім гняздзе.

Самка з ранку адлятала на паляваннее мін 11 разоў, часам яе не было больш гадзіны, а прыносіла яна часцей за ўсё маленькіх палёвак ці іх часткі -рэшту таго, што не з'ела сама (ёй таксама ж трэба есці).

Птушаняты яшчэ замалыя, каб самастойна падтрымліваць сваю тэмпературу калі холадна. Таму яўна мёрзлі і сядзелі ўсе разам, штораз былі галодныя і не толькі пастаянна стараліся быць бліжэй да самкі калі яна голасам паведамляла, што прыйшў час есці, але і перамяшчаліся за ёй па палове нішы і прыцягвалі яе ўвагу як маглі.

Самым малодшым гэта не вельмі дапамагло - самка карміла амаль толькі старэйшых. Таму малодшыя крычалі і калі самкі не было і старэйшыя дзюбалі іх, каб супакоіць.

Толькі ненадоўга ўвечары самка пасядзела з птушанятамі, прыкрываючы іх ад ветра, і зноў паляцела паляваць - за ежай для ўсіх.

птушкі

птушкі

птушкі

птушка

птушкі

Подскажите пожалуйста, теоритически, самец из 2 гнезда, где самка одна, может вернуться, совесть в нём проснётся и он вспомнит про 2 самку? Природа конечно интересная, но наблюдать, как циплёнок не кушает тяжело. Хотя когда корма много было им еа перепадала. Может всё таки они все 5 выживут и станут красивыми соколами.

 

Праблема ў тым, што мы не ведаем сапраўдную прычыну таго, чаму самец з другога гнязда кінуў самку і вывадак. З-за таго, што гэта адбывалася на нашых вачах і паступова, хутчэй за ўсё гэта была для яго бэта-самка і ён вырашыў увесь свой час і энергію выкарыстаць на альфа-самку і птушанят з ёй. Таму тэарэтычна - калі птушаняты  яго і альфа-самкі выляцяць з гнязда і праз нейкі ча карміць іх трэба будзе менш, ён можа вярнуцца да бэта-самкі, бо тут таксама яго птушаняты. Проста з пункту гледжання самца лепш максімальна займацца альфа-самкай і вывадкам там, чым траціць час і энергію і там, і тут і не атрымаць ніводнага патомка ці атрымаць менш, чым мог бы.

Але сумленне ў нашым разуменні тут не грае ніякай ролі, гэта хутчэй рацыянальныя паводзіны з мэтай максімальнага распаўсюджвання сваіх генаў.

Таму тэарэтычна вяртанне і дапамога магчымыя, але практычна, думаю, гэта малаімаверна.

2Alla Geurten

Думаю, што Вы няправільна разумееце сытуацыю. Для самкі з другога гнязда стаіць пытанне "карміць усіх патрошкі ці карміць максімальна старэйшых птушанят".

А гэта значыць наступнае: калі карміць усіх патрошкі, бо больш у самкі ў гэтых абставінах не атрымліваецца, то хутчэй за ўсё перастануць расці і развівацца ЎСЕ птушаняты і таму могуць загінуць УСЕ. Вось гэта і была бы для самкі трагедыя - патраціць увесь сезон і столькі энергіі і не атрымаць патомкаў.

З часу, калі яна пачала адкладваць яйкі, яна вырашала як іх наседжваць і вырашыла, што правільна з першага яйка, таму першы і вылупіўся сам, а потым другі і трэці. Гэта значыць, што магчымасць хуткай рэдукцыі вывадка (так гэта называецца) была закладзена з самага пачатку інкубацыі. І яна дае магчымасць выкарміць самых старэйшых (1, 2, 3 ці 4 залежыць ад абставін), але для гэтага калі ежы яўна не хапае для ўсіх, варта абмежаваць ці ўвогуле не кармціь 1, 2 ці 3 самых малодшых.

Самка - у адрозненне ад нас - найлепш разумее і адчувае сытуацыю і прымае адпаведныя ёй рашэнні. Будзе больш ежы - зможа карміць усіх, не будзе - малым прыдзецца загінуць, каб выляцелі з гнязда хаця б старэйшыя.

Падрабязней пра ўсё гэта тут:

Гнездаванне сокала-пустальгі: што, як і чаму адбываецца на нашых вачах LIVE

 

я-то розумею, товарищ   Harrier, но ситуация у самочки неординарная, и люди, организаторы стрима кругом.... может могли бы помочь птенцам выжить...всего -то-- мышек подбросить мамочке

Сытуацыя як раз ардынарная, бо інакш бы гэты механізм магчымасці хуткай рэдукцыі вывадка дзякуючы асінхроннаму вылупленню птушанят не ўзнік бы ў многіх відаў птушак, у тым ліку ў пустальгі, Або знік бы ў працэсе эвалюцыі, бо стаў бы бескарысным. Калі гэты механізім застаўся, то , хутчэй за ўсё, дае гэтым відам перавагі ці як мінімум нейтральны для іх выжывання.

Гэта адзіная магчымасць для відаў, якім цяжка прадказаць даступнасць ежы ў гнездавы сезон, больш ці менш паспяхова размнажацца.

В прошлом сезне, когда было свсем холодно и самку бросил самец, по просьбам людей, самке подкинули грызунов. Правда один птенчик все равно умер. 

Вяртацца бацькам са здабычай на першае гняздо ўсё больш небяспечна) - птушаняты стараюцца адразу выхапіць ежу.

І хаця самка працягвае старацца разараваць і падзяліць усё, самец часам разрывае, а часам аддае палёўку і адлятае.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты на другім гняздзе таксама хутка растуць, днём цёпла, таму самка іх, акармя як уначы і з самага ранку, не грэе і сёння адлятала 11 раз на паляванне. Кожна раз вярталася з палёўкай, акрамя аднаго разу, калі вярнулася мокрая і пустая.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты калі холадна прытуляюцца адзін да аднаго і грэюцца так, а калі цёпла -  ужо памалу распаўзаюцца на невялікую адлегласць і ляжаць асобна.

птушкі

Розніца ў памерах застаецца добра бачнай і самка, не гледзячы на актыўнасць усіх малых, пераважна корміць старэйшага і старэйшых, што яшчэ больш прыводзіць да фізічных адрозненняў паміж птушанятамі.

птушкі

На першым гняздзе самка стараецца застацца дэлікатнай, але калі птушаняты адразу ці пад час падзелу палёвак вырываюць іх - аддае, бо могуць так бараніцца, што што-небудзь пашкодзяць. А потым шукае хто забраў палёўку сабе і забірае яе назад або хітрасцю, або часам і сілай і потым корміць малых, разрываючы здабычу на кавалкі.

птушкі

птушкі

птушкі

Самец сёння таксама не адважыўся адразу забраць прынесеную палёўку ў птушанят, але праз некалькі хвілін вярнуўся, забраў і падзяліў.

птушкі

Сёння самка з другога гнязда паставіла рэкорд: мін 9 разоў лятала паляваць і штораз вярталася з палёўкамі рознага памеру.

Выдатна, што надвор'е стаіць гарачае і абаграваць птушанят ёй не трэба. Ды яны і самыя распаўзаюцца адзін ад аднаго каб не перагравацца.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Моя 7-летняя дочка очень интересуется, а как вы по колечку на лапке будете отслеживать потом птичек? И... спасибо вам огромное за вашу работу, за заботу о пернатых и за то, что мы имеем возможность подсмотреть за развитием соколят от начала и до вылета! Дочка смотрит не тик-ток, а ваших соколят. И даже разорванная мышь ее не пугает! )))

Вялікі дзякуй за добрыя словы! Нам вельмі прыемна, што ў нас ёсць пастаянныя дарослыя, і асабліва, юныя гледачы.

Але я б не супрацьпастаўляў бы нашы стрымы і тік-ток - гэта ўсё ж рознае і для рознага патрэбнае.

А наконт кальцавання - вось апошняя гісторыя пра нашу пустальгу:

Фейсбук помог обнаружить сокола-пустельгу из Беларуси … в Ливии!

Справа ў тым, што калі на птушцы толькі металічнае кальцо (яно абавязковае), то тады каб даведацца пра яе лёс птушку трэба пераадлавіць ці знайсці мёртвай і толькі тады атрымаецца прачытаць надпіс і зрабіць запыт праз адпаведны цэнтр кальцавання птушак, якія абменьваюцца запытамі і інфармацыяй фактычна па ўсяму свету. Калі ж ёсць дадатковае пластыкавае кальцо, то можна птушку сфатаграфаваць ці ўбачыць у падобным на нашым стрыме і даведацца адкуль яна толькі па камбінацыі колеру і надпісу на каляровым пластыкавым кальцы, якое лепш бачнае за надпіс на металічным - вось прыклад таксама з пустальгой:

У нашай трансляцыі LIVE з гнёздаў сокала-пустальгі з’явіўся “польскі акцэнт”

Здаецца, не, яго таксама акальцавалі.

Там двое былі разумныя, уціснуліся ў супрацьлеглы кут, і іх не схапілі злыя арнітолагі

З самага ранку першую невялічкую палёўку, якую прынесла на першае гняздо самка, адзін з птушанят хутка вырваў і стаў праглынаць. Самка не паверыла, што гэта магчыма і пакуль ён 3 хвіліны давіўся той палёўкай, усё шукала яе знізу паміж птушанят. Сіблінгі ж "стараліся дапамагчы" і вырваць здабычу з дзюбы, але ў рэшце рэшт яна была праглочана)

птушкі

Самец жа зранку прынёс вялікую палёўку і калі птушаняты вырвалі яе, не засумаваў і адляцеў. Тая палёўка потым доўга валялася. Час ад часу то адзін, то другі малы цікавіліся ёй і адзін нават спрабаваў адарваць ад яе кавалкі і нават пачало атрымлівацца. Але хутка замарыўся і кінуў гэта)

птушкі

Самка ж не рызыкуе і таксама аддае грызуноў калі птушаняты іх вырываюць, але потым стараецца адабраць і разарваць, каб накарміць іх нармальна.

птушкі

птушкі

Хаця ўдзень ужо вельмі цёпла, зранку яшчэ холадна і самка на другім гняздзе стараецца прыкрываць сабой і грэць птушанят, хаця ім гэта ўжо не падабаецца і яны часам стараюцца вылезьці з пад яе.

птушкі

птушкі

Сёння яна мін 8 разоў адлятала паляваць і ў выніку прыносіла палёвак. Аднымі адразу карміла малых, іншых прыхоўвала пад камерай.

птушкі

птушкі

Так, і адна, і другая нішы  проста апартаменты па велічыні і зручнасці.

У прыродзе, канешне, такіх вялікіх гнёзд наўрацці можна знайсці, а калі і можна, то не ўтрымаеш ад іншых жадаючых іх выкарыстаць. Таму гнёзды па варонах ці сароках гэта ўсё, пра што могуць марыць пустальгі.

Аднак і ў гарадах часта не лепш - у многіх выпадках сокалы займаюць замалыя (вентыляцыйныя) нішы і потым не толькі няма дзе пабегаць малым, але і не хапае месца для самкі каб разарваць ім здабычу каб накарміць іх (

Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі

Птушаняты на першым гняздзе хутка растуць, хаця розніца ў памерах паміж першым(і) і апошнім(і) захоўваецца. Актыўна бегаюць і размінаюць крылы і лапы - рыхтуюцца да наступнага эіапу жыцця.

Самец сёння тройчы карміў малых, але калі мае магчымасць, то яўна хацеў бы аддаць палёўку і не разрываць. Калі ж птушаняты на яе не рэагуюць як на ежу, прыходзіцца ім дапамагаць.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Сёння бачыў толькі 4 яўных вылета самкі з другога гнязда на паляванні, штораз вярталася з грызуном. І ўпершыню яе не было на гняздзе пр. 70 хвілін.

Але з-за таго, што сёння вельмі горача, самка і на птушанятах не сядзіць - няма такой патрэбы і часам толькі робіць ім дадатковы цень.

птушкі

птушкі

птушкі