07.11.2023
Заўважыла я дзятла нізенька на дрэве. Пастаяла. Пафатаграфавала. Паздымала відэа. Сышла, а пані дзятліха там засталася, відаць, добрае месца было, арэхавае.
(альбо што яна магла знаходзіць у лісці і тут жа разбіваць у "кузні" на ствале малога дрэва...)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 10.11.2023 - 16:48
Файнае назіранне. Канешне,…
Файнае назіранне. Канешне, такой дзюбай можна і хутка арэхі ўскрываць. Але што там дзяцел 'адкрывае' дакладна не бачна. Здаецца, нешта дробнае.
Можа варта паглядзець калі месца вядомае? Нешта ў кузні і пад ёй павінна было застацца.
Lighty - 12.11.2023 - 19:44
Эх, каб яно было вядомае!…
Эх, каб яно было вядомае!.. Лес пакуль малазнаёмы, камбінацый "маладая елка побач са старым букам" процьма, ламачча таксама хапае, сёння хадзіла-хадзіла - не знайшла.
Harrier - 13.11.2023 - 02:09
Дык можа гэта і былі букавыя…
Дык можа гэта і былі букавыя арэшкі, бо па памерах у дзюбе як раз пасуюць? Я чамусьці думаў пра ляшчыну.
Lighty - 13.11.2023 - 21:30
А, а я мела на ўвазе букавыя…
А, а я мела на ўвазе букавыя арэшкі, калі пісала пра "арэхавае месца"...