25-26.05.2024
На ставах шмат трысьнягу. Чаротавак, адпаведна, таксама шмат, а ці атрымліваецца іх фатаграфаваць - ужо іншае пытанне...
У суботу чуваць было толькі драздовых (чамусьці). І нават з традыцыйнага трысьнягу (зробім выгляд, што характэрныя траскучыя спевы з бузіны былі насамрэч не з бузіны). Падзяляліся яны, пераважна, на тых, хто сьпяваў вось-тут-зусім-побач, але глыбока ў трысьнягу, і на-відным-месцы, але праз сажалку. Аднаго сьпевака на добра бачным (з пірса))) месцы заўважыла ўжо амаль у прыцемку.
А вось у нядзелю спевы зрабіліся разнастайнейшыя, і некаторых спевакоў нават атрымлівалася падлавіць. Палову не пазнала.
А бузіны з пейзажа, усё-ткі, ня выкінеш...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 31.05.2024 - 09:39
Канец траўня - час драздовых…
Канец траўня - час драздовых чаратавак. Яны спяваюць, яны часта сустракаюцца і пазіруюць фотапаляўнічым.
Harrier - 01.06.2024 - 10:33
З чаротаўкамі-цвыркунамі,…
З чаротаўкамі-цвыркунамі, канешне, можа быць складана вызначыць іх толькі па знешняму выгляду. Найлепш дапамагае песня і ў адных, і ў другіх.
З палоскамі на галаве без сумневаў звычайная чаротаўка.
Lighty - 01.06.2024 - 14:32
Мне і песьня не дапамагае,…
Мне і песьня не дапамагае, калі гэта не нешта зусім тыповае.