Вы шчыгла бачыце? А ён там ёсьць...
14-15 чэрвеня. Сланечнікаў у гэтым годзе, падобна, не пасадзілі (што й ня дзіўна - бачыла я, якая там глеба па тых сланечніках...), а іншыя кветкі пасадзілі. А нешта вырасла само (напрыклад, мой улюбёны сіняк). Пчолкі лятаюць, шмелікі, і шчыглы таксама перамаўляюцца. Расьце шмат рознага, відаць, і ядомае насенне ўжо ёсьць (мне падалося, што птушак найбольш цікавілі дэкаратыўныя валошкі). Першы вывадак, падобна, ужо падрос.
Шкада, што такіх газонаў ня вельмі шмат, але добра, што ёсьць. А сіняк усё адно па-за канкурэнцыяй.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 17.06.2024 - 09:54
Кветак розных шмат, шмат і…
Кветак розных шмат, шмат і рознага насення, нешта можна знайсці для сябе смачнае...
Harrier - 17.06.2024 - 12:00
Выдатная, яркая серыя! Ажно…
Выдатная, яркая серыя! Ажно вока радуецца - не толькі насякомыя, павукі ды птушкі.