Зімародкі ўзімку

Фатаздымкі дрэнныя, падзеі ня ў нас, але гісторыю вырашыла занатаваць.

У сярэдзіне лютага ў Беласток прыйшла зіма. На ставах усё замёрзла, акрамя адной канавы, простай, як дручок. І гэтую канаву падзялілі паміж сабой зімародкі (з тых, што былі паленаваўшыся ляцець у вырай).

Было іх сама меней, тры, а можа, і чатыры. Кожны патруляваў уласны адрэзак (пры спробе парушэння мяжы здараліся сутычкі), выкарыстоўваючы ў якасьці прысадаў галіны нешматлікіх кустоў ці пустазелле. Двойчы бачыла, як яны нешта хапалі ў вадзе, але не атрымалася разгледзець, што.

Берагі ў канавы былі досыць голыя, таму, заўважыць птушку было параўнальна нескладана, - але птушка, заўважыўшы чалавека, імгненна пераходзіла ў рэжым надводнай тарпеды, то ж здымаць даводзілася з вялікай дыстанцыі.

...Напрыканцы лютага зіма з Беластоку сыйшла. На ставах усё растала, месца для палявання зрабілася шмат, і цяпер сустрэць там зімародка зноў амаль нерэальна...

Кропка назірання

Зімародкі ўзімку

Фотаздымкі

Каментары

Гісторыя атрымалася цікавая і яркая.

Спадабаліся здымкі птушак здалёк - не на ўсіх атрымлівалася адразу ўбачыць зімародка. Тым больш, што ён аказаўся не на ўсіх здымках. )