Нашы назіранні
Абуджэньне і вяртаньне птушак. 28 лютага 2013, Пухаўшчына.
03.03.2013 | ПронічМарт. Пробуждение природы/ March. Awakening of nature - VIDEO
02.03.2013 | HarrierВідэа Ігара Бышнёва:
Крумкачы ў горадзе
24.02.2013 | aistokУ нашым горадзе, у Кобрыне, на гнездаванні адзначаны шэсць відаў крумкачовых птушак.
Найбольш шматлікі грак (Corvus frugilegus ) і каўка (Corvus monedula). Даволі звычайная сарока (Pica pica), рэгулярна адзначаецца на гнездаванні сойка (Garrulus glandarius): кожны год птушкі выводзяць птушанят у горадзе, напрыклад у гарадскім парку, а адно гняздо з птушанятамі было знойдзена у пабудове чалавека. Шэрая варона (Corvus cornix) сустракаецца рэдка і часцей узімку. Знаходкі гнезд адзінкавыя - у мінулым годзе за шмат гадоў знойдзена першае гняздо каля цэнтра горада. Але нас на гэты раз цікавіць крумкач (Corvus corax).
Чытаць далейВялікі грычун
21.02.2013 | ПронічПухаўшчына.
25 верасня 2010, 9.15.
Як я разумею - гэта чырвонакніжнік.
Ці магчыма штосьці зьмянілася?
Выстаўлена для пэўнасьці ідэнцыі.
Грычун паляваў седзячы на паваленым дубе. Пакідаў дуб, затым ізноў вяртаўся і працягваў паляваньне.
Дуб паваліўся ў 2008 г. Наглядеўся за сваё жыцьцё - паранены спачатку маланкай, потым - чалавекам. Адыж выстаяў напалову апалены волат, і мо год праз 15 зваліўся, не стрываўшы навальнічнага швалу.
Мінулым, 2012, годам вялікі грычун як быццам сустракаўся ізноў - заўважаны на адлегласьці, і я не пасьпеў належным чынам наблізіцца. Ярка-белы колер дазваляе ўбачыць вялікага грычуна за 300-400 м.
Зимняя встреча
20.02.2013 | pvaЗимнее утро было тихое и пасмурное. Решил пройтись вдоль реки Волма, и по дамбе Смиловичских прудов (Червенский р-н). В это раннее время всегда можно подсмотреть что-либо интересное из жизни околоводных диких животных. Речку еще не сковал лед, и она тихо несла свои холодные воды в сине-серую даль. Пруды и каналы уже были прихвачены тонким ледком, только местами виднелись незамерзшие участки. На льду было много следов норки, и ее тропы, обрывающиеся у полыни.
Чытаць далейСнежны шпацыр
17.02.2013 | AVДаўно не быў на прыродзе. Калі трапiў на Волму апошні раз 12 снежня, па дарозе назад уначы захрас на дарозе з некалькімі аўтамабілямі і гадзіны 2 выкопваліся па чарзе. Снег даўно не валіўся, выпала магчымасць даехаць да месца прызначэння і назад без прыгод.
На ферме ў Валевачах частавалася велізарная чарада вераб'іных – больш 200 птушак, шукаў што-кольвек экзатычнае, але вялікая частка апынулася прадстаўнікамі вiду палявы верабей, трошкі дамавых, звычайных стрынатак і зелянушак. Ежы – поўна – збожжа і кукуруза ў нейкіх адыходах з фермы вывалена ў купкі па ўсім двары.
На шлюзе рыбгаса ляжалі 4 выкінутыя з вады змерзлыя да смерці азёрныя жабы.
Чытаць далейНеспадзяваны госьць
17.02.2013 | Проніч25 чэрвеня 2011.
Гэты здымак зроблены праз шчыліну між дзьвярыма гаспадарчай пабудовы.
Захаўка была не самая лепшая, і мэта была зусім іншая, тым не меньш мяне парадаваў неспадзяваны госць.
Дапамажыце, к.л., з вызначэньнем.
Чытаць далейСухапутныя чайкі. Хто яны?
06.02.2013 | ПронічЗвычайна я не цікавіўся чайкамі-сухапуткамі. Мінулым летам, у чэрвені 2012, патрапіла мне сустрэцца зь імі дастаткова блізка.
Хто яны? І чаму выбіраюць сушу?
Здымкі зроблены 19.06 і 25.06.2012. Пухаўшчына.
Чытаць далейВераб'і і стрынаткі. Зіма 5 лютага 2013.
06.02.2013 | ПронічШэры дрозд (Тurdus viscivorus) на зімоўцы + VIDEO
01.02.2013 | BlackbirdВарта адзначыць, што мае назіранні за гэтай птушкай пачаліся даволі даўно, яшчэ ў студзені 2011 года. Тады я ўпершыню ўбачыў шэрага дразда на вялізнай таполі бліз майго дома (Шчучынскі р-н, в. Матылі), пад час зімовых канікулаў. Насамрэч таполі тут дзве, размешчаны на адлегласці каля 20 м адна ад адной. Высачэзныя, тоўстыя, паламаныя моцнымі вятрамі і навальніцамі, пастарэлыя ад часу і густа зарослыя амялой, што пэўна і прыцягнула сюды “майго знаёмага”.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ