Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайная стрынатка

Менск. Ёдкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча.

8 траўня 2011. 

Каментары

Гэта птушка на гняздзе ці хворая?

Калі першае, то без скрайняй неабходнасьці здымаць птушак на гнёздах не варта:

бо дарослыя могуць кінуць гняздо з яйкамі ці нават птушанятамі;

драпежнікі сочаць за чалавекам і могуць скарыстаць са знойдзенага ім гнязда пасьля адыходу ад яго.

Тут такой неабходнасьці не бачу - від звычайны, гняздо на зямлі - таксама.

Уладзя (госць) - 31.01.2013 - 23:01

In reply to by Harrier

Ні першае, ні другое. Усе здаровы, Harrier. Дзе будуць гнёзды ім, магчыма, шчэ й самім невядома (гл. дату). Здымак зроблены на адкосе дагогі, што вядзе да вадалазнай станцыі МНС. Пяць стрынатак ласаваліся насеньнем. Стрынатка, што на здымку (самец), знаходзіць яго ў гравійным пяску дарожнага адкоса. Звычайны занятак для стрынатак - ласавацца на сьцежках, на бакавінах грунтовых і неперагружаных рухам невялікіх асфальтавых дарог.

Harrier - 31.01.2013 - 23:59

In reply to by Уладзя (госць)

Дзякуй за хуткі адказ! Вельмі добра, што здымак зроблены без нават імавернай шкоды для птушкі. Толькі на здымку не самец, а самка звычайнай стрынаткі - галава самца павінна быць з ярка жоўтымі ўчасткамі, без столькіх цёмных рысачак зьверху. Да таго ж час - пачатак траўня, і поза - як мага больш адпавядаюць інкубацыі. Таму і з'явілася пытаньне да Вас, якое я агучыў вышэй.