Круцігалоўка. Птушаня.
25 чэрвеня 2013. Пухаўшчына. Свойскія птушкі (дупло - 5м ад ганку). Сябруем без праблем.
Ствараецца ўражаньне, што кікога апроч гэтага велікана ў гнязьдзе няма. Кормяць яго бесперапынна. Іншым разам хтосьці з бацькоў залазіць у дупло. Магчыма ёсьць і меньшыя дзеткі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 27.06.2013 - 00:08
Цікава паглядзець на жыцьцё
Цікава паглядзець на жыцьцё круцігаловак зблізку.
Аднак - каб не правакаваць на падобныя здымкі з гнёздаў - лепш змяшчаць такія здымкі і гісторыі ў Нашы назіранні, а не ў Галерэі. Зразумела, што Вы наўрацьці пагражалі бяспецы птушак, якія загнездавалі каля Вашай хаты і дзякуй за падрабязнае апісаньне сытуацыі. Але наступным разам усё ж змяшчайце такія здымкі ў Нашы назіранні.
Проніч - 27.06.2013 - 07:51
In reply to Цікава паглядзець на жыцьцё by Harrier
Птушкі адчуваюць добрых
Птушкі адчуваюць добрых людзей. Ябльня меней, чым 5 м ад ганку. Дупло на вышыні 1.4 м.
Гады два таму прыляталі спарадычна ці залётна - рыхтавалі дупло. Часам і дзяцел дзёўбаў. Неяк й увагі не зьвярталі на іх, а цяпер прыпомнілася. Патрапілася на сядзібным надзеле ў ядлоўцы птушанё, я нават не мог вызначыць, чыё. За 40 м ад хаты, а цяпер мы разам. Побач зь цяперашнім дуплом, пры плоце - ядловец вышынёй за 6 м. Вы бачылі такое?.. Першанец не будзе хавацца ў ім, бо пры дарозе, і ёсьць больш спакойные месцы - ядловец утварае жываю агароджу сядзібы.
Тут і траву падкашваю (звычайнай касой, ажно да самай яблыні), і дзьверы бразгаюць, і каток шчыруе... Калі косіце музейнай касой, думайце пра сваю працу. Тадых і птушкі будуць успрымаць Вас як свайго.
У нас няма праблем. У нас - камфортна і / бо натуральна.
Парады Вашу разумею. А сэнс гэтага тэксту - якраз для галярэі: карысьці больш.
Yavorets T - 27.06.2013 - 13:27
In reply to Птушкі адчуваюць добрых by Проніч
Милейшее создание:)
Милейшее создание:)