Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сачак

Канаплянка (Carduelis cannabina).

17 чэрвеня 2011. 6.15. Пухаўшчына.

Беларуская назва гэтай птушкі адрозніваецца для самца і самкі, што само па-сабе зьява ўнікальная. Самца, ён на здымку, называюць "сачак", самку - "сачанка". Абагульненьне - "сачанкі". Наменклатурная назва ад кабінетаў - сачыўка - не мае з гэтымі найменьнямі анічога агульнага і не мае таго меладызму.

У 2011 годзе сачанкі на Пухаўшчыне пасьпелі вывесьціся тройчы. У трэцім вывадку пазбаўляліся аслабленых птушанят.  Год быў анамальна цёплы - да +40. Давяраюцца добрым гаспадарам: зьвіваюць гнёзды проста над галавой. Кожны вывадак - у асобным гнязьдзе.

На здымку сачак адпачывае - ён працягвае сачыць за гняздом. /Сачак - ад сачыць (пільнаваць)./ Павернутая галава і паднятае крыльца - рэакцыя на паводзіны сачанкі ў гнязьдзе (месьціцца ў вінаградзе).

Каментары

Уладзя (госць) - 29.01.2013 - 14:32

У БелЭ знаходзім "сачыўка звычайная" "Carpodacus erythrinus". Я меркаваў, што менавіта яна патрапіла на мой здымак. Калі гэта так, дык чаму разыходзіцца латынь з пададзенай Вамі - Carduelis cannabina? Буду ўдзячны за тлумачэньне.

 На Вашым здымку - самец канаплянкі. Чаромашнік - зусім іншы від.

Таму, каб і Вы лепш разумелі каго бачыце-здымаеце, і іншыя ведалі што гэта за від, рэкамендую карыстацца афіцыйна прынятымі навуковымі назвамі птушак Еўропы на беларускай мове. Нават калі некаторыя з іх Вам і не падабаюцца.