Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

У блакітнай прасторы

Звычайны асаед (Pernis apivorus)

10 чэрвеня 2014.

Блужанскі с/с, Пухаўшчына.

Каментары

svyat08 - 12.07.2014 - 17:15

In reply to by Уладзя (госць)

 Ады жжжжж????
Эмоцый шмат не бывае, маразма - так...
Наконт луняедаў - гэта можа быць новы від не толькі для Беларусі :)

Пронічу. Набудзьце сабе вызначальнік, тыя ж "Птушкі Еўропы", каб не трапляць у падобныя сітуацыі і не станавіцца ахвярай тролінгу. Відавочна, што Вы перакананы ў сваёй праваце, ды варта быць больш адкрытым да меркаванняў іншых удзельнікаў дыялогу, асабліва прафесіянальных арнітолагаў. Я маю на ўвазе не толькі гэты канкрэтны выпадак. Усе людзі могуць памыляцца, і не трэба гэтага саромецца.

Пару выпадкаў, у якіх Проніч можа быць правым:

1) Нейкім чынам асаед прымусіў карміць сябе дарослых лунёў, або сам з нейкай нагоды карміў птушанят луня (можа, з псіхікай што здарылася, цяжкія перажыванні страты ўласных птушанят?)

2) На Пухаўшчыне арудуе жартаўнік або эксперыментатар, які вырашыў падлажыць яйка асаеда у гняздо луня.

 Falcon, добрая парада.

Наконт "магчымых выпадкаў". Імавернасць і першага, і друога раўна нулю =яны не магчымыя. Тут нават няма чаго сур'ёзна  абмяркоўваць.

х8 (госць) - 13.07.2014 - 23:13

In reply to by Уладзя (госць)

паглядзіце фоткі тутака ці ў неце http://guide.florafauna.by/bird/pernis-apivorus.html?searched=%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%B5%D0%B4&advsearch=oneword&highlight=ajaxSearch_highlight+ajaxSearch_highlight1

Уладзя (госць) - 15.07.2014 - 00:59

In reply to by 1Falcon (госць)

Калі я вас правільна зразумеў, дык пад маім здымкам не мой подпіс. Гэта прапанова Эрдмана, а подпіс мадэратара.

aistok - 15.07.2014 - 12:37

In reply to by Уладзя (госць)

Люди. коллеги!!! Совершенно очевидно, что на фото разные виды, осоед и луни.  Пронич просто издевается. Осоед и лунь в одном гнезде?! Да он просто больной человек. Дима, удаляй весь этот бред. И, повторяю, не опускайтесь до обсуждения этого маразма!!!!!

Шчыра кажучы, я ўвогуле не разумею, чаму вы тут дазволілі такой дыскусіі паўстаць. Хтосці, хто не з’ўляецца арнітолагам, вядома, можа памыліцца. Гэта нармальна. Але калі я не з’яўляюся спэцыялістам, то ня буду ж трымаць бязглузды бессэнсоўны погляд толькі таму, што мне так здаецца... А калі я не давяраю экспертам, якія кіруюць гэтым сайтам – то можа лепш адшукаць сябе іншы сайт, дзе будуць маім сэнсацыйным “навуковым адкрыццам” верыць?

Асаед жа і лунь, гэта не толькі два розныя віды, але яшчэ і віды з зусім рознымі патрабаваннямі, іншым спосабам жыцця. Хто тут каго, мае быць, выгадаваў? Асаеды сваімі насякомымі, пчоламі і восамі выкармілі ў лясу на дрэву маладых луней? Ці луні на лугу на зямлі выкармілі маладых асаедаў мышамі ды фазанамі? Абсурд! Гэта як бы вы цвярдзілі, што назіралі маладых з супольнага гнязда напрыклад сініц і драздоў.

На мой поглад – трэба выдаліць усю гэту дыскусію, бо на сайт прыходзяць і людзі, якія шукаюць інфармацыі, і нельга тут мець “інфармацыі”, якія непраўдзівыя.

Але, я таксама прафесыйны арнітолаг, таму можа і я памыляюся і я сьляпа да ісціны... :-)

Цалкам згодзен са Святланай. Моладзь прачытае і будзе верыць рэчам, якія ўвогуле не магчымы. Таму ТРЭБА ўсё выдаліць і няхай ён сам сабе верыць.

Адказ прафесійнага арнітолага вельмі просты: здымак (здымкі), к прыкладу, X, Х1 тут выпадковыя і не могуць адносіцца да аднаго сямейства; Z1, Z3 і г.д. належаць сямейству поплаўных луняў.

Я не пачуў ад вас такога нармальнага адказу. Калі вас перапытваюць, будзьце добрыя, прыкіньцеся глухімі, альбо патлумачце чалавеку - гэта абавязак не толькі арнітолага, але навогул адукаванага чалавека. Да таго ж, не варта забывацца, што вы не на прыватным сайце, а на грамацкім, і ядзіце чыесьці грошы.