Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Змееяд - Short-toed Eagle

03.10.2011 - 02:34 | biot

02.10.2011

г. Sagres, Portugal

Фото не предназначается для голосования за него и пр.

Один из самых обычных мигрантов через Португалию наряду с орлом-карликом и стервятником. Нигде не видел таких скоплений змееядов!

Каментары

Добрыя здымкі! Сапраўды, адзін з асноўных міграцыйных шляхоў драпежных птушак з Заходняй Эўропы ляжыць праз Гішпанію і Партугалію праз Гіблартар. Прыкладная мяжа для тых птушак, якія ляцяць праз Грэцыю і Італію ў Афрыку ляжыць недзе ў Германіі. Факт гэты вядомыя па даследаваньнях міграцыі поплаўных лунёў. Зразумела, што мяжа гэтая не нешта нерухомае і некаторыя птушкі з Галандыі могуць паляцець шляхам усходнеэўрапейскіх, а з Германіі - шляхам праз Гіблартар. Вельмі магчыма, што на яе аказвае ўплыў месца нараджэньня птушкі і/ці яе бацькоў.

Сэнс жа кардынальна іншых шляхоў міграцыі для птушак з захаду і ўсходу ляжыць, як уяўляецца:

а) у адлегласьці да месцаў зімоўкі, якую трэба пераадолець. Для усходніх птушак пералёт будзе карацейшы праз Італію І Грэцыю, для заходніх - праз Гіблартар.

б) У розных месцах зімоўкі ўсходніх і заходніх птушак. У прынцыпе, птушкі на зімоўцы расцягваюцца гэткім жа чынам, як і на месцах гнездавання, пры чым больш заходнія і зімуюць больш на захад, а ўсходнія - больш на ўсход. 

Зразумела, што гэта не догма і маць месца розныя адхіленьні ад гэтай схемы.

Так што мігранты ў Партугаліі гэта, хутчэй за ўсё, французскія ды гішпанскія, а таксама мясцовыя драпежныя птушкі.