Хаця ў маладых вусатых сініц (Panurus biarmicus) няма "вуcоў" ні ў будучых самцоў, ні ў будучых самак і так адрозніць іх не атрымаецца (у дарослых самак таксама няма чорных "вусоў"), пол моладзі добра адрозніваецца па колеру дзюбы. У самцоў ён амаль аранжавы, у самак - цёмна-шэры.
Ну а на тое, што гэта маладыя птушкі, а не самкі, паказвае чорная спінка.
Былое Святое балота, Гарадзеншчына, 13-06-2020.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
Дзякую Дзмітрыю Якубовічу за дапамогу ў арганізацыі здымак.
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ