У апошнія гады галубы-клінтухі (Columba oenas), якія здалёк вельмі падобныя на шызых галубоў, пачалі ў невялікай колькасці - чародамі па некалькі дзесяткаў птушак - заставацца на зіму. Прынамсі ў нас, на захадзе краіны, там, дзе ёсць поле па кукурузе, хутчэй за ўсё будуць і клінтухі.
Але, як аказалася, кукуруза важная для іх і летам. Ужо прарослае яе насенне клінтухі ахвотна дастаюць і з'ядаюць.
12.06 і 11.07.2021, Гродзенскі раён.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 29.07.2021 - 10:58
Добрыя фатаграфіі. Я часта…
Добрыя фатаграфіі. Я часта бачу вяликiх галубоў у парку, на гародах. А вось клiнтухоў даўно не бачыў.
Harrier - 29.07.2021 - 14:58
In reply to Добрыя фатаграфіі. Я часта… by pva
Згодны - добрая серыя. А…
Згодны - добрая серыя.
А клінтухі такія ж асцярожныя, як і лясныя вялікія галубы. Гэта галубы з вёсак і гарадоў не баяцца чалавека - што кольчатыя туркаўкі, што вялікія, што шызыя галубы.