У т.зв. траваядных, канешне, няма ні сняданку, ні абеду, ні вячэры. Увесь даступны для спажывання раслінасці час па-за сном і іншымі важнымі для жыцця і працягнення роду справамі яны вымушаны адпраўляць усё новыя і новыя порцыі ежы для мільярдаў бактэрый і прасцейшых, якія жывуць у іх yнутры. А тыя ўжо расшчапляюць цэлюлозу раслінных клетак і самі як ежа трапляюць у страўнік знешне траваядных жывёл. Такіх, як гэты самец казулі (Capreolus capreolus).
Гарадзеншчына, 07-06-2022
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 28.01.2023 - 00:51
Здымак - агонь!
Здымак - агонь!