Напэўна многія ведаюць, што птушка 2021 году ў Беларусі - гэта звычайны ляляк (Caprimulgus europaeus).
Аднак наўрацці ўсе яе бачылі, ды яшчэ зблізку.
Штогод у мяне атрымліваецца знайсці гняздо лялякаў і я ведаю, як сябе паводзіць каля яго, каб не турбаваць птушак і зрабіць добрыя здымкі. Таму мае фота-мадэлі калі і рызыкуюць, гняздуючы на зямлі, ідэальны камуфляж і дарослых, і птушанят дапамагае пазбегнуць многіх небяспек. Ад мяне - дакладна.
Гродзенскі раён, 10 і 26.06.2021
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 30.07.2021 - 20:39
Птушаняты выглядаюць…
Птушаняты выглядаюць паменшанай копіяй бацькоў, толькі больш мімішнай.
Пра такіх ужо не скажаш, што "можа не мае?" )))
pva - 31.07.2021 - 09:22
Ідэальны камуфляжы, і…
Ідэальны камуфляж, і жалезная вытрымка. Здымкі выдатныя. Я ў запаведніку здымаў леляка на дрэве з усіх бакоў, ён і не адрэагаваў.
arktous - 31.07.2021 - 22:57
Интересные снимки! А каких…
Интересные снимки! А каких трудов автору пришлось приложить чтобы найти такое чудо?