Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Салавей, салавей, птушачка

Той, хто перапісвае з кнігі ў кнігу ці з артыкула ў артыкул, што ўсходні салавей (Luscinia luscinia) прыгожа толькі спявае, а сам з сябе зусім ніякаваты, проста не бачыў гэтую птушку зблізку.

Гэта і зразумела - звычайна салаўі выбіраюць для жыцця забалочаныя ўскрайкі і берагі, зарослыя вербалозам або іншымі кустамі і дрэвамі. І хаця спяваць могуць амаль усю добу, убачыць іх нялёгка, а каля гнязда на зямлі і ўвогуле амаль немагчыма. Тым больш цёмна там. Але калі ўсё ж атрымліваецца сфатаграфаваць салаўя з успышкай, ніхто не скажа, што гэта не прыгажун!

Ускраек Гродна, 10-05-2021 і 04-06-2021

Аўтар - Сяргей Чарапіца

Каментары