Паціху набліжаецца зіма. А гэта значыць, што варта падумаць пра тых птушак, якія застануцца побач з намі - г.зн. пра ежу для іх. І не пра сала і семкі на сталоўках, а пра сапраўдную, прыродную. Тую, якую яны любяць і да якой прыстасаваныя.
Для таўстадзюбаў (C. coccothraustes) - гэта косткі розных сочных ягад: вішні, чарэшні і асабліва - алычы. Проста не зграбайце апалыя ягады разам з лісцем у смецце і зімой іх знойдуць і з'ядуць таўстадзюбы, а насякомых і іх лічынак, а таксама павучкоў (якія схаваліся і лісці) знойдуць і з'ядуць розныя віды сінічак.
Гродна, 20-02-2021
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ