Дакументацыйныя здымкі
Час ляціць, і хутка растуць птушаняты ў дробных птушак - такіх, як звычайны папаўзень, або кавалік (Sitta europea).
Яшчэ ў красавіку пара кавалікаў насіла гнездавы матэрыял у гэтае дупло, а ў сярэдзіне мая з яго ўжо выляцяць птушаняты. А для гэтага трэба іх пастаянна карміць, чым і занятыя і самец, і самка.
05 і 11/05/2020, Гарадзеншчына.
Аўтар - Сяргей Чарапіца.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 21.03.2022 - 20:55
Вясна - пара шматлікіх…
Вясна - пара шматлікіх клопатаў, і галоўнае: знайсці пару, дупло, акультурыць, вывесці нашчадства і, выкарміць яго... А здымкі даволі добрыя.