Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія белыя чаплі на Святым балоце. Частка 1

Хаця, напэўна, мала хто яшчэ не бачыў вялікую белую чаплю (Egretta alba), якія ў апошнія гады не толькі сустракаюцца па ўсёй краіне  на вадаёмах рознага тыпу, але таксама ў адкрытай мясцовасці і нават у горадзе, але мала хто можа пахваліцца, што бачыў яе гнёзды.

У адрозненне ад шэрай чаплі, якая таксама ўтварае калоніі, але на дрэвах, гнёзды вялікай чаплі знаходзяцца на заломах расліннасці ў сярэдзіне трысняговых зараснікаў і добра схаваныя. Ну і вада навокал калоніі дапамагае ад наземных драпежнікаў.

Таму знайсці і паздымаць з засідкі жыццё на гнёздах гэтых птушак атрымалася толькі на адной з трох вядомых нам калоній віда, якія знаходзяцца на розных выпрацаваных тарфяніках на былым балоце Святое. Агулам жа там гняздуе прыкладна 3 х 20 пар гэтых прыгожых і асцярожных птушак.

Гарадзеншчына, 29-05-2020

Аўтар - Сяргей Чарапіца