Шмат розных птушак жывуць на невялікім па памерах балотцы ў межах Гродна пад назвай "Астравок".
Адзін з самых скрытных відаў тут - звычайны пагоніч (Porzana porzana).Таму калі ён выйшаў з расліннасці на адкрытае месца ў яркім сонечным святле і цені ад яе "перакрэслівалі" птушку цёмнымі палосамі, я не ўстрымаўся і зняў яго прагулку.
Гродна, 16-08-2020
Аўтар - Сяргей Чарапіца
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 26.10.2020 - 16:07
Прыгожая серыя: цікавы від у…
Прыгожая серыя: цікавы від у сваім асяроддзі.